Змушко Антаніна Міхайлаўна,
начальнік упраўлення спецыяльнай адукацыі
|
Дарагія сябры! Паважаныя наведвальнікі!
Вітаю вас на сайце ўпраўлення спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
На нашым сайце сістэматызавана інфармацыя па пытаннях адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Яна адрасавана спецыялістам, якія працуюць з асаблівымі дзецьмі, бацькам і самім асаблівым наведвальнікам. Таму і атрымаў сайт назву Asabliva.by. Спадзяёмся, што Asabliva.by будзе несці толькі аsabliva карысную інфармацыю, будзе аsabliva лёгкім і зручным у карыстанні, будзе выклікаць аsabliva цёплыя і прыемныя эмоцыі ва ўсіх наведвальнікаў.
На старонках сайта знойдзе адлюстраванне як шматгадовы вопыт функцыянавання сістэмы спецыяльнай адукацыі, так і сучаснае бачанне перспектыў развіцця адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Упэўнена, што інфармацыйна-адукацыйны партал стане Вашым надзейным спадарожнікам у прафесійнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці.
|